БЕЛ Ł РУС

Неўзабаве падаражэе алкаголь

24.03.2025 / 17:12

Nashaniva.com

Новыя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю ўстаноўленыя Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сувязі са змяненнем акцызных ставак і павелічэннем выдаткаў на вытворчасць.

Мінімальная адпускная цана на этылавы спірт, выраблены з харчовай сыравіны, цяпер складзе Br27,38 за 1 дал бязводнага спірту для арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю алкагольных напояў і воцату.

На этылавы рэктыфікаваны спірт з харчовай сыравіны (з улікам акцызу) на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) цана ўстаноўленая ў памеры Br102,68 за 1 дал бязводнага спірту.

На алкагольныя напоі мацункам звыш 28%, якія вырабляюцца і (або) рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, гэтая цана ўстаноўленая на ўзроўні за 0,5 л алкагольнага напою мацункам 40%. Адпускная цана на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) — Br7,57, а рознічная (з ПДВ) — Br10,02.

Таксама прадугледжаныя змены для мацаваных вінаў. Мінімальная цана на пладовыя віны палепшанай якасці складзе Br4,63 за 0,7 л мацункам 18% (без ПДВ).

Гэтыя змены ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання адпаведных пастаноў.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз адклаў свае новыя тарыфы супраць амерыканскага алкаголю

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго

Трамп паабяцаў увесці мыты ў 200% на еўрапейскі алкаголь

Каментары да артыкула