БЕЛ Ł РУС

Праз расійскі ўдар па Сумах раненні атрымалі 74 чалавекі

24.03.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Абноўлена

Расійскі ракетны ўдар па жылым квартале ў Сумах адбыўся каля 14 гадзіны дня, паведаміла абласная пракуратура.

Наступствы ўдару па Сумах. Фота: Сумская абласная пракуратура

Расійскім ракетным ударам былі пашкоджаны жылыя дамы і навучальная ўстанова. Як паведаміла ўкраінская пракуратура, праз атаку 65 чалавек атрымалі раненні, 14 з іх — дзеці.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пазней дадаў, што колькасць пацярпелых павялічылася да 74 чалавек.

Сумская абласная пракуратура пачала дасудовае расследаванне па артыкуле аб здзяйсненні ваенных злачынстваў.

Наступствы ўдару па Сумах. Фота: Сумская абласная пракуратура

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула