БЕЛ Ł РУС

У Расіі загарэўся чарговы аўтобус МАЗ

24.03.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Увечары 23 сакавіка ў расійскім Кіраве загарэўся аўтобус МАЗ. У аўтобусе ў гэты момант знаходзіліся восем пасажыраў, кандуктар і кіроўца.

Усе людзі своечасова выйшлі з салона, пацярпелых няма, паведамляе МНС Кірава.

Мяркуючы па фота, узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Прычына высвятляецца.

За апошнія два гады выпадкі ўзгаранняў аўтобусаў вытворчасці МАЗ у Расіі рэзка пачасціліся. У выніку продажы беларускіх аўтобусаў на расійскім рынку моцна ўпалі.

Чытайце таксама:

У Архангельску масава ламаюцца аўтобусы МАЗ — праз гэта парушаны графік руху

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Продажы новых аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку значна знізіліся

У Расіі зноў гарэў беларускі МАЗ

Аўтобус МАЗ зноў задыміўся — гэтым разам у Казані

Каментары да артыкула