БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Известий»

24.03.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Пра смерць свайго карэспандэнта Аляксандра Федарчака паведаміла само выданне «Известия».

Аляксандр Федарчак

Пра тое, што Аляксандр Федарчак загінуў у зоне ваенных дзеянняў, стала вядома ў панядзелак, 24 сакавіка. Ніякіх падрабязнасцяў здарэння не прыводзіцца.

Паведамляецца, што прапагандыст працаваў у Харкаўскай вобласці на купянскім кірунку. Апошні ягоны рэпартаж быў зняты літаральна напярэдадні.

Гэта ўжо не першы супрацоўнік «Известий», які гіне на развязанай Расіяй вайне ва Украіны. У пачатку гэтага года пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў іншы іх карэспандэнт Аляксандр Марцям'янаў.

Чытайце таксама:

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў

Каментары да артыкула