У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў
За мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравалі 29 мм ападкаў, заўважыў тэлеграм-канал nadvorie.
Мінск. Ілюстрацыйнае фота: сацсеткі
Кліматычная норма ападкаў за ўвесь сакавік у Мінску — 44 мм. Гэта значыць, што за адны суткі ў горадзе выпалі дзве траціны ад месячнай нормы ападкаў.
З ночы 23 сакавіка да 9 раніцы 24 сакавіка выпала 12 мм ападкаў. З раніцы і да вечара — 17 мм.
Мапа ападкаў. Скрыншот: pogoda.by