БЕЛ Ł РУС

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

25.03.2025 / 7:54

Nashaniva.com

 107 год таму 25 сакавіка ў 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была сімвалічна абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло не быць незалежнай Беларусі.

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі ніколі не адзначаўся, а зараз ва ўмовах татальных рэпрэсій адзначаць яго проста небяспечна.

Усе актыўнасці адбываюцца за мяжой, прычым святкаванні пачаліся на мінулым тыдні.

Дзе сёння адзначыць Дзень Волі

Вільня: 

9:00-9:30 Gedimino pr. 53 (флагшток з боку ракі).

Узняцце бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літоўскай Рэспублікі з удзелам Святланы Ціханоўскай і дэпутатаў Сейма Літвы;

10:00 Алея Беларускай дэмакратыі каля Сейма Літоўскай Рэспублікі

Вольны бчб-аўтапрабег.

11:00 — Могілкі Росы

Акцыя памяці: ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага, экскурсія;

18:00, Лукішская плошча

Мітынг і марш да амбасады Беларусі; 

19:15, Амбасада Беларусі

Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон;

20:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)

Нефармальны працяг святкаванняў;

Каўнас, 13:45, Петрашунскія могілкі

Ускладанне кветак і запальванне знічак на надмагіллі Клаўдзія Дуж-Душэўскага;

Беласток: 

16:30, Парк Konstytucji 3 Maja

Забег свабоды;

18:30, Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2

Урачысты канцэрт.

Лодзь

18:00. Kino-Galeria Charlie, ul. Piotrkowska 203/2050

Фільм «Беларусь 23.34» (Таня Свірэпа і Мартай Паўловіч-Бобак). Фільм расказвае гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі. 

Фільм на рускай і беларускай мовах з польскімі субтытрамі.

Уроцлаў, 18:00, Plac Wolności — Rynek 

Марш і акцыя;

Кракаў, 18:00-19:30, Plac wielkiej armii Napoleona

Марш і мітынг;

Лімасол, 20:30, Rialto Theatre, Rialto Andrea Drousioti 19, Platia Iroon, 3040 Limassol

Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула