БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім раёне пачаліся вучэнні тэрабароны

25.03.2025 / 8:58

Nashaniva.com

Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў стартуе ў аўторак у Гродзенскім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Збор працягнецца да 18 красавіка і пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Як падкрэслілі ў Мінбароны, мерапрыемства мае планавы характар.

У ходзе навучальнага збору будзе праведзены прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў. Таксама плануецца аднавіць навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі, падрыхтаваць ваеннаабавязаных да выканання задач згодна з іх службовым прызначэннем, а таксама адпрацаваць пытанні фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.

«У мерапрыемствах будуць задзейнічаны супрацьтанкавыя артылерыйскія падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў, заняткі з якімі пройдуць на палігонах Узброеных сіл і ўчастках мясцовасці Гродзенскага раёна», — гаворыцца ў паведамленні Мінбароны.

Збор завершыцца камандна-штабным вучэннем з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула