БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны ЗША адмаўляе ўцечку ваенных планаў праз чат у Signal. А Кангрэс патрабуе расследавання

25.03.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт адмаўляе, што ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нехта адпраўляў тэкставыя паведамленні з планамі вайны ў Signal. Хэгсэт назваў галоўнага рэдактара часопіса The Atlantic Джэфры Голдберга, якога дадалі ў чат з абмеркаваннем удараў па хусітах, «хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным так званым журналістам», паведамляе CNN.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт адмаўляе, што нехта з адміністрацыі Дональда Трампа адпраўляў праз Signal «тэкставыя паведамленні з планамі вайны».

«Ніхто не адпраўляў тэкставыя паведамленні з планамі вайны. І гэта ўсё, што я магу сказаць з гэтай нагоды», — коратка заявіў міністр абароны ЗША, калі выходзіў з самалёта на вайсковай базе Перл-Харбар на Гаваях.

Раней галоўны рэдактар ​​часопіса The Atlantic распавёў, што дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай абароне Майкл Уолтц дадаў яго ў чат у месенджары Signal, дзе абмяркоўваліся напады на пазіцыі хусітаў, у тым ліку цэлі, час і ўзбраенні, якія выкарыстоўваюцца для ўдараў.

Хэгсэт назваў Джэфры Голдберга «хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным так званым журналістам».

У той жа час у Кангрэсе ЗША патрабуюць расследавання здарэння. Памочнік аднаго з кангрэсменаў-дэмакратаў, апісваючы стаўленне ў Кангрэсе да інцыдэнту на ўмовах ананімнасці, назваў яго «кашмарам для аператыўнай бяспекі».

Суразмоўцы Politico у Пентагоне заявілі, што сітуацыя з чатам у Signal з'яўляецца «проста неверагоднай» і «ў гэта немагчыма паверыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула