Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?
Загадка гэтая пра гора наша беларускае, пра чорную старонку нашай гісторыі, якая здаецца ўжо і бясконцай. Але можа быць, што сённяшняя такая інаўгурацыя — апошняя, піша Мікола Бугай.
Аляксандр Лукашэнка ў Маскве, 14 сакавіка 2025 года. Фота Maxim Shemetov Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка няздольны выйграць ніякія справядлівыя выбары. Ён душыў народ і знявольваў моцных праціўнікаў. Але ў 2020-м прайграў нават хатняй гаспадыні, якая была далёкая ад палітыкі, пакуль не забралі яе мужа. Пасля гэтага наступныя выбары былі нават без намёку на канкурэнцыю, з удзелам толькі псеўдасупернікаў — як на хакеі, калі ён выходзіць на лёд.
Пры моцнай уладзе грамадства слабое, ініцыятыва караецца, а людзі безабаронныя. Гэта разбэшчвае адных і прыгнятае другіх.
Беларуская мадэль абсалютызму асаблівая: краіна яшчэ і трапіла ў абсалютную залежнасць ад Масквы. З яе няма і не будзе простага выхаду. Тым, хто ўзначаліць краіну пасля Лукашэнкі, будзе няпроста.
У рабства лёгка трапіць, але цяжка вырвацца. Гэта галоўнае, дзеткі, што нам трэба запомніць пра лукашэнкаўскі перыяд гісторыі Беларусі. Хай ён хутчэй скончыцца і ніколі не паўторыцца.
Чытайце таксама:
Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць
Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?
«Ён на наступны тэрмін не будзе абірацца». Словы Лукашэнкі 26 студзеня аналізуе Мікола Бугай