БЕЛ Ł РУС

УСУ паведамілі пра гібель 30 расійскіх вайскоўцаў у выніку ўдару па Курскай вобласці

25.03.2025 / 12:1

Nashaniva.com

Расійскі бок пакуль афіцыйна не каментаваў гэтую інфармацыю.

Генштаб Узброеных сіл Украіны сёння паведаміў, што ў выніку ўдару ўкраінскіх войскаў у раёне вёскі Кандрацьеўка Курскай вобласці загінулі каля 30 расійскіх вайскоўцаў.

Паведамляецца пра знішчэнне неканкрэтнага «аб’екта ваеннай інфраструктуры», у якім на той момант знаходзіліся салдаты.

Расійскі бок пакуль афіцыйна не каментаваў гэтую інфармацыю.

Падчас вайны паміж Расіяй і Украінай абодва бакі ўжо неаднаразова наносілі ракетныя і артылерыйскія ўдары па месцах канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка. У выніку такіх атак гінулі дзясяткі вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула