БЕЛ Ł РУС

У Лукашэнкі на інаўгурацыі былі плямы на пінжаку

25.03.2025 / 12:26

Nashaniva.com

Цырымонію інаўгурацыі правёў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці. Пасля таемнай інаўгурацыі 2020 года гэтая павінна была ўразіць размахам. 

У адрозненне ад мінулых гадоў, гэтым разам нават бюджэтнікаў у працоўны час сагналі на праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, каб яны віталі картэж Лукашэнкі.

Але ў часе прамовы Лукашэнкі ўвагу тэлегледачоў прыцягвалі плямы на яго пінжаку. 

Ці Лукашэнка чамусьці апрануў на інаўгурацыю брудны пінжак, ці запэцкаў яго па дарозе, невядома. 

UPD. Прапаганда патлумачыла, што прыехаў Лукашэнка ў чыстым пінжаку. Але калі ўзяў у рукі кветкі, то запэцкаўся пылком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула