БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская заявіла пра перанос праекта «Пашпарт новай Беларусі» з Літвы ў іншую краіну

25.03.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская, выступаючы ў Сейме Літвы, заявіла, што праект пашпарта новай Беларусі можа быць перанесены ў іншую краіну, заўважыў Reform.news.

«Працягвайце выдаваць міжнародную абарону і дазволы на жыхарства сумленным беларусам. На жаль, многія беларусы не могуць вярнуцца дадому і застаюцца без дакументаў. Бацькі не могуць аформіць нованароджаных дзяцей.

У Літве ёсць выдатнае рашэнне — пашпарты замежніка, і мы просім спрасціць і пашырыць практыку яго выдачы. А наш «чырвоны пашпарт», які мы планавалі выдаваць, мы перанясем у тыя краіны, дзе праблема з дакументамі ніяк не вырашана», — заявіла яна.

Нагадаем, што некалькі дзён таму тое ж самае сказаў і яе дарадца Франак Вячорка.

«З Літвой і Польшчай ёсць супольнае разуменне, што гэта не прыярытэт. Таму што ёсць рашэнне — пашпарты замежніка, якія выдаюцца [гэтымі краінамі]. Мы спрабуем зрабіць фокус на тыя краіны, дзе няма вырашэння юрыдычнага. Усё падрыхтавана для выдачы. Я думаю, што ўжо ў бліжэйшы час мы зрушымся з месца. Паглядзім, дзе яшчэ можна друкаваць пашпарты, калі не ў Літве. Але, у прынцыпе, усё тое, што зроблена, яно ўжо гатова. І дакументальная і юрыдычная дакументацыя гатовая», — сказаў тады Франак Вячорка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула