Каля ЦУМа кіроўца заднім ходам наехаў на пешахода
Здарэнне адбылося сёння ў Мінску каля 12:40, паведамляе ДАІ.
57-гадовы кіроўца грузавіка Ford, рухаючыся заднім ходам па ходніках каля дома №5 на вуліцы Гікала, не пераканаўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд на 55-гадовую жанчыну.
Жанчыну адвезлі ў бальніцу.