БЕЛ Ł РУС

Расіянін сам пайшоў на вайну і трапіў ва ўкраінскі палон. Там ён перайшоў на бок УСУ, але хутка трапіў у палон да расіян

25.03.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Цяпер у Расіі на мужчыну завялі крымінальную справу за дзяржаўную здраду.

Расіянін у 2022 годзе добраахвотна адправіўся на вайну супраць Украіны. Ён заключыў кантракт з Мінбароны і быў прызначаны аператарам у штурмавую роту.

У чэрвені 2023 года мужчына апынуўся на фронце пад Ясінаватай, але праз некалькі дзён трапіў ва ўкраінскі палон. Яго даставілі ў Пакроўск, піша «База».

У палоне мужчына вырашыў перайсці на бок Украіны. Ён прайшоў навучанне і быў залічаны ў штурмавое аддзяленне аднаго з падраздзяленняў УСУ.

@nnmediareport Россиянин попал в украинский плен, перешел к ВСУ, но снова был пленен русскими #всу #зсу #россия #русские #москва #украина #киев #политика #новости ♬ FUNNY - DJ VALENTE

29 ліпеня 2024 года вайсковец зноў аказаўся на фронце, але ўжо па іншы бок. А 9 жніўня мужчына атрымаў раненне нагі і другі раз за вайну трапіў у палон — гэтым разам у расійскі.

Пасля лячэння ў шпіталі мужчыну арыштавалі. Яму пагражае да 20 гадоў за дзяржаўную здраду.

Чытайце таксама:

Колькі чалавек загінула ў Бучы падчас расійскай акупацыі: абноўленыя даныя

Ціханоўская нагадала пра 1000 дзён палону беларускіх добраахвотнікаў Дзюрбейкі і Дзёгцева

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду

У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывачку»

Каментары да артыкула