БЕЛ Ł РУС

Пакуль кіроўца з Барысава праграваў машыну, яна знікла

25.03.2025 / 18:42

Nashaniva.com

Знайшлі аўто ў вадзе, паведаміў тэлеграм-канал «АСВОД Беларусі».

Скрыншот: myborisov / TikTok

Кіроўца выйшаў з машыны, пакуль яна прагравалася. Аўто ён пакінуў на завулку Някрасава ў старым горадзе Барысава.

Як мужчына вярнуўся — машыны на месцы ўжо не было. Той звярнуўся ў ДАІ.

Аўто знайшлі наўпрост у рацэ Бярэзіна. Яго цячэннем аднесла на 20-30 метраў ад кропкі, дзе яно патанула, а пасля машына набрала вады ў салон і апынулася на самым дне.

Вадалазы прычапілі да машыны трос і спецтэхнікай выцягнулі яе з ракі.

@myborisov #березина #борисов #новостиборисов #борисов_беларусь #myborisov #мчс #будьтеостарожней #будьтевнимательны #освод #осводбеларуси #машина #ауди ♬ оригинальный звук - Valera

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула