БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст працаваў без дазволу. Які штраф яму давялося заплаціць?

25.03.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Каб працаваць таксістам, з 1 лістапада 2024 года трэба быць уключаным у «Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах». Які штраф пагражае, калі парушыць гэта правіла? Распавядае av.by.

Кіроўца з Мінску працаваў таксістам з лістапада па снежань. За гэты час ён выканаў 302 заказы і сабраў 5 476 рублёў.

За гэта суд прызнаў яго вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (частка 3 арт. 13.3 КаАП) і абавязаў выплаціць 30 базавых велічынь штрафу (1 260 рублёў). Дадаткова кіроўцу неабходна выплаціць 20% ад свайго даходу - 1 095 рублёў.

Агулам для ІП штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць можа даходзіць ад 20 да 200 базавых велічынь і канфіскацыі ўсяго даходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула