БЕЛ Ł РУС

Як беларусы па ўсім свеце адзначылі Дзень Волі ФОТЫ

25.03.2025 / 23:24

Nashaniva.com

У 107-ю гадавіну з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года беларускія дыяспары па ўсім свеце ладзілі розныя прынагодныя акцыі: дзесьці буйныя, дзесьці дробныя, дзесьці на вуліцах і плошчах, а дзесьці ў памяшканнях. Некаторыя, як варшаўскія беларусы, асноўныя мерапрыемствы правялі загадзя ў выхадныя, але сёння святкаванняў таксама было нямала. 

Вільня (Літва)

Як святкавалі гадавіну 107-ю гадавіну абвяшчэння БНР у сталіцы Літвы, апублікавала фотарэпартаж «Радыё Свабода». 

Беласток (Польшча)

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні, піша радыё «Рацыя». Такім чынам яны павіншавалі з Днём Волі і з днём народзінаў тых палітвязняў, якія вымушаны яго сустракаць у сакавіку ў турме.

Батумі (Грузія)

Кішынёў (Малдова)

Беларусы Кішынёва правялі сваю акцыю ўвечары 25 сакавіка. Да помніка Францыску Скарыну насупраць амбасады РБ былі ўскладзеныя бел-чырвона-белыя кветкі. Далей грамада адзначыла свята ў кавярні.

Французскія Альпы

Уроцлаў (Польшча)

Брусэль (Бельгія)

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?» Таксама яны напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку.

Чытайце таксама:

Рада БНР узнагародзіла ордэнам і медалямі пяць чалавек

У Вільні на Дзень Волі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Як і дзе адзначыць Дзень Волі за мяжой. Спіс мерапрыемстваў

Каментары да артыкула