БЕЛ Ł РУС

У ВНУ закрыюць 45 спецыяльнасцяў

26.03.2025 / 9:32

Nashaniva.com

Пра гэта міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў у інтэрв'ю sb.by.

«Выконваем першае жалезнае патрабаванне Лукашэнкі: спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў ВНУ. Дзейнічаем паслядоўна. У мінулым навучальным годзе спынілі падрыхтоўку па 12 спецыяльнасцях, у гэтым — па 45. У наступным навучальным годзе цалкам завершым няпрофільнае навучанне ў беларускіх ВНУ. Падкрэслю: гаворка ідзе не пра спыненне падрыхтоўкі гэтых спецыялістаў. Яны і надалей будуць рыхтавацца, але толькі ў тых установах вышэйшай адукацыі, дзе ёсць адпаведныя навуковыя школы, кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад і неабходная матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі такія ўстановы могуць гарантаваць галоўнае — якасць адукацыі, якую мы ставім на першае месца», — расказаў Андрэй Іванец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула