Трамп: Расія марудзіць з мірным урэгуляваннем
Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images
Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю каналу Newsmax у аўторак, што, магчыма, Расія і прэзідэнт Уладзімір Пуцін «марудзяць» з дасягненнем мірнага пагаднення.
«Я не ведаю. Я маю на ўвазе, я паведамлю вам у пэўны момант. Але мне здаецца, што Расія хоча, каб гэта скончылася, але, магчыма, яны цягнуць час», — сказаў Трамп вядучаму Newsmax Грэгу Келі.
«Я гадамі займаўся заключэннем здзелак, ведаеце. Я не хачу падпісваць кантракт, я хачу нібыта застацца ў гульні, але, можа, я і не хачу гэтага рабіць, зусім… Я не ўпэўнены. Але не, мне здаецца, Расія хацела б, каб гэта ўсё скончылася, і мне здаецца, што [прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі таксама хацеў бы заканчэння на дадзены момант».