БЕЛ Ł РУС

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару

26.03.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Б'янка, якой споўнілася 39 гадоў, пайшла да пластычнага хірурга са сваімі праблемамі. Пра ўсе касметалагічныя працэдуры беларуская спявачка, якая выступае ў Расіі, расказвае ў інстаграме. 

Б'янка перад аперацыяй, якой вырашыла паменшыць памер грудзей

Б'янка кажа, што найперш хацела зменшыць грудзі, па яе словах, шостага памеру. Ёй з імі стала ўжо цяжка і некамфортна. 

— У мяне ўсё добра. Усё выдатна прайшло, не хвалюйцеся. Дзякуй усім за добрыя словы, — распавяла яна пасля аперацыі. 

Вынікам яна вельмі задаволеная: «неверагодная прыгажосць».

Спявачка перад аперацыяй на твары

Акрамя таго, спявачка зрабіла падцяжку твару. 

Падчас аперацыі было не вельмі балюча, а вось пасля стала горш. 

— Вось твар вельмі баліць. Таму, пакуль яго не буду вам паказваць, каб у вас сёння быў добры дзень, — сказала яна. 

Спявачка даволі адкрыта і нават з гумарам расказвае фанатам пра свае праблемы і тое, як яна іх вырашае. А нядаўна Б'янка распавяла, што ледзь не памерла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула