БЕЛ Ł РУС

«Добра, што зараз канікулы». З карніза школы ў Магілёве зляцела цэгла

26.03.2025 / 13:41

Nashaniva.com

З карніза СШ №1 Магілёва проста на ходнікі» цэнтральнай вуліцы Першамайскай сёння раніцай абрынулася тынкоўка з цэглай. Гэтыя фота даслалі Mogilev.in відавочцы.

Фота: Mogilev.in

Яны апынуліся за некалькі метраў ад месца падзення. Розніца ў пару секунд магла б прывесці да непрадказальных наступстваў. «Добра яшчэ, што цяпер канікулы», — кажуць аўтары здымкаў.

Выпадак абрушэння тынкоўкі на Першамайскай — не першы. Падобны непрыемны інцыдэнт адбыўся нядаўна і на доме з гадзіннікам. У абодвух выпадках, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула