БЕЛ Ł РУС

У Мінску адразу ў некалькіх раёнах знікла электрычнасць

26.03.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Праблемы назіраюцца ў Фрунзенскім, Цэнтральным і Кастрычніцкім раёнах. Акрамя святла, дрэнна працуе і мабільны інтэрнэт.

На прадпрыемстве «Мінскэнерга» паведамілі, што адбылося пашкоджанне высакавольтнага абсталявання. Паводле прагнозаў, электразабеспячэнне ў гэтых раёнах будзе адноўлена да 16:00.

У той жа час «Мінсктранс» паведаміў, што ў 13:35 праз адсутнасць напружання на вул. Прытыцкага (ад вул. Сердзіча да вул. Лабанка), а таксама на вуліцах Цімашэнкі, Адзінцова, Якубоўскага, Адоеўскага, Бельскага і Панамарэнкі ў абодвух напрамках спыніліся тралейбусы №9, 31, 33, 38, 44 і 77.

Рух маршрутаў №33, 38, 77 арганізаваны выбарачна — да ст. м. «Пушкінская».

Пазней паведамілі, што з 14:01 з-за адсутнасці напружання на ДС «Захад-3» спыніўся электробус №60.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула