БЕЛ Ł РУС

У Клімавіцкім раёне загубілі 15 тон «Бацькі». За гэта пакаралі чатырох кіраўнікоў.

26.03.2025 / 14:33

Nashaniva.com

Пракуратура вырашыла праверыць гаспадаркі Клімавіцкага раёна і знайшла парушэнні.

Фота: Генпракуратура

У адной з гаспадарак Клімавіцкага раёна сапсавалася 15 тон ячменю гатунку «Бацька». Кіраўнік прадпрыемства, яго намеснік, галоўны аграном і загадчык складам не забяспечылі кантроль за якасцю і захаванасцю ячменю, а таксама парушылі тэхналогію захоўвання.

За псаванне «Бацькі» чатыром кіраўнікам давядзецца заплаціць свайму прадпрыемству 10 тысяч рублёў — так вырашыў суд.

Толькі за месяц пракуратура раёна выявіла тры выпадкі псавання збожжа, а таксама рэалізацыю збожжа па цане ніжэй кошту набыцця. Пракурор даручыў міліцыі правесці праверкі.

Акрамя таго, пракуратура раёна падала ў суд тры іскі аб спагнанні з вінаватых асоб шкоды, прычыненай сельгаспрадпрыемствам псаваннем збожжа, і адну іскавую заяву па факце рэалізацыі збожжа па цане ніжэйшай за кошт набыцця. 

Суд пазовы задаволіў, з вінаватых спагнана больш за 31 тысячу рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула