БЕЛ Ł РУС

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Васіля Быкава і абвясціў з гэтай нагоды творчы чэлендж

26.03.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Брэнд «Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў «Асоба. Васіль Быкаў», прысвечаную 101-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Усяго будзе 200 экзэмпляраў гадзіннікаў лаканічнага дызайну. 

Як адзначаюць у кампаніі, дызайн перадае стрыманасць і глыбіню думкі пісьменніка, адлюстроўваючы ўстойлівасць, мужнасць і сілу слова, якое гучыць праз пакаленні.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Часы «Луч» | Watch «Luch» (@luch.official)

«Гэта не проста гадзіннік. Гэта гісторыя, што жыве ў часе.

Калекцыя «Асоба. Васіль Быкаў» — у гонар чалавека, чые словы сталі вечнымі.

Васіль Быкаў пісаў пра самыя цяжкія і лёсавызначальныя моманты XX стагоддзя. Вялікая Айчынная вайна стала галоўнай тэмай яго твораў — эпоха, дзе чалавек сутыкаўся з выпрабаваннем на трываласць, маральны выбар і цану чалавечага жыцця. У сваіх пазнейшых творах ён разважаў пра ўплыў гісторыі на лёс чалавека, пра складаныя выбары, якія людзі робяць у крытычныя моманты», — пішуць стваральнікі гадзіннікаў.

Гэта будзе абмежаваны выпуск — толькі 200 экзэмпляраў.

Цана — 599 рублёў.

Акрамя таго, кампанія абвясціла з гэтай нагоды творчы чэлендж «Чытаем Быкава». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула