БЕЛ Ł РУС

Амерыканскія вайскоўцы, што зніклі на мяжы Літвы з Беларуссю, загінулі ў балоце?

26.03.2025 / 17:49

Nashaniva.com

Пра іх знікненне на палігоне каля літоўскага Падброддзя на мяжы з Беларуссю стала вядома ўвечары 25 сакавіка. Пра смерць пішуць літоўскія СМІ. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: kariuomene.lt

«Паводле апошніх звестак, амерыканскія вайскоўцы загінулі», — піша Delfi.

Аб тым жа піша і TV3. Па інфармацыі выдання, гэта адбылося, калі вайскоўцы вярталіся з палігона ў казармы.

Разам з вайскоўцамі раней знік гусенічны транспартны сродак. Падрабязнасці сітуацыі невядомыя. Аднак крыніцы TV3 і Lrytas сцвярджаюць, што цяжкая гусенічная машына зніклых вайскоўцаў была знойдзена ў балоце.

Інфармацыю пра здарэнне паліцыя атрымала ў аўторак у 19:19. Раней паведамлялася, што на вучэннях зніклі тры вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула