БЕЛ Ł РУС

Улады абяцалі зрабіць частку падвеснага моста ў Мастах шкляной. Беларусы паказалі, што атрымалася

26.03.2025 / 18:5

Nashaniva.com

Падчас рэканструкцыі ўлады Гродзенскай вобласці паабяцалі, што 10 метраў самага доўгага падвеснага моста ў краіне будуць шклянымі. Беларусы трапілі на аб’ект да афіцыйнага адкрыцця і паказалі, як у выніку рэалізавалі задумку, піша Hrodna.life.

Скрыншот з відэа

Беларус Сяргей пабываў на мосце за месяц да афіцыйнага адкрыцця аб’екта — у сакавіку 2025 года. Мяркуючы па апублікаваным роліку, асноўныя работы па рэканструкцыі моста ўжо скончаныя. Насціл на новым падвесным мосце зрабілі драўляным, на парэнчах усталявалі асвятленне.

Пры распрацоўцы праекта ўлады Гродзенскай вобласці паведамлялі, што 10 метраў драўлянага насцілу ў сярэдзіне моста заменяць на шкло.

У беларуса рэалізацыя задумкі выклікала здзіўленне: замест 10 метраў шкла на падлозе з’явілася прадаўгаватая шкляная ўстаўка, агульная плошча якой не перавышае некалькіх метраў. Такіх уставак на мосце некалькі.

@sergeistrukman Подвесной мост в городе Мосты обзор. Скоро открытие #nedobloger ♬ оригинальный звук - @NEDOBLOGER

Сяргей пацікавіўся ў аднаго з будаўнікоў, чаму шкло паставілі не па ўсёй шырыні моста. «Бабуля будзе ісці — яна пабаіцца ісці па ўсёй шырыні. А так вы зрабілі два крокі і ўсё», — растлумачыў знешні выгляд шкляной устаўкі супрацоўнік.

Пасля Сяргея папрасілі пакінуць аб’ект.

Капітальны рамонт самага доўгага ў Беларусі падвеснага моста пачаўся ўлетку 2024 года. Збудаванне практычна цалкам разабралі і замянілі яго асноўныя элементы. Адкрыццё моста праз Нёман запланавана на 28 красавіка 2025 года.

Чытайце таксама:

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова

У Мастах разабралі самы доўгі падвесны мост Беларусі ФОТЫ

Частку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі зробяць са шкла

Каментары да артыкула