БЕЛ Ł РУС

Гродзенца асудзілі да 1,5 года хіміі за ўхіленне ад войска

26.03.2025 / 18:49

Nashaniva.com

Затрымалі яго ў Расіі, паведаміў гродзенскі тэлеканал.

Ілюстрацыйнае фота

26-гадовы жыхар Гродна павінен быў прыйсці ў ваенкамат 5 мая 2023 года, але з'ехаў у Літву.

Пазней яго затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі. Супраць хлопца распачалі крымінальную справу аб ухіленні ад войска. Гродзенскі суд прыгаварыў яго да 1,5 год хіміі.

У студзені ў Гродна асудзілі яшчэ аднаго хлопца, які спрабаваў пазбегнуць службы. Той таксама не прыйшоў па позве ў ваенкамат і з'ехаў за мяжу. Але потым вярнуўся — яго затрымалі і прыгаварылі да 1,5 год хіміі. Пасля адбыцця пакарання яму давядзецца адслужыць у войску.

Агулам восенню 2024 года ў Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула