БЕЛ Ł РУС

Электразабеспячэнне ў Мінску цалкам аднавілі

26.03.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Сталічныя энергетыкі цалкам аднавілі электразабеспячэнне спажыўцоў горада Мінска, паведаміла «Мінскэнерга».

Фота ілюстрацыйнае

Сёння ў 13:33 парушалася праца лініі электраперадачы напружаннем 110 КВ «ЦЭЦ-4 — Лынькоўская», што прывяло да перабояў электразабеспячэння ў некалькіх раёнах сталіцы. Прычынай часовага парушэння электразабеспячэння стаў абрыў шлейфу, паведамляе «Мінэнерга».

На працягу гадзіны пасля прыбыцця энергетыкі зрабілі перападключэнне большай часткі спажыўцоў па рэзервовых сувязях. А ў 17:43 электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў цалкам адноўлена.

Цяпер па даручэнні міністра энергетыкі будзе праведзены дэталёвы аналіз прычын парушэння электразабеспячэння.

Чытайце таксама:

У Мінску адразу ў некалькіх раёнах знікла электрычнасць

У Мінскэнерга расказалі, чаму ў мінскай Сцяпянцы былі перабоі з электрычнасцю

У Мінску зноў узніклі праблемы з электрычнасцю

Каментары да артыкула