У Дубровенскім раёне кіроўца загінуў пасля сутыкнення з фурай
Аварыя адбылася сёння каля 17:25 на 603-м кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі», паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Мercedes-Benz Sprinter, рухаючыся з боку Оршы, уляцеў у фуру DAF, якая стаяла наперадзе.
У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы здарэння.