Каля мінскага шматпавярховіка нехта патруціў катоў, рассыпаўшы атруту
У дваровым чаце мінскага жылога мікрараёна Зялёны Луг з'явілася інфармацыя, што каля дома № 25/1 на Лагойскім тракце выяўленыя трупы двух катоў, якія маглі атруціцца невядомым рэчывам. Пра гэта піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Адна з удзельніц чата расказала, што загінулых жывёл выявілі днём 26 сакавіка. Побач былі рассыпаныя ружовыя гранулы, якія, на думку ўдзельнікаў чата, з'яўляюцца пацучынай атрутай.
«Апрацоўка месцаў агульнага карыстання жылых дамоў па Лагойскім тракце ад грызуноў спецыялістамі УП «Цэнтр прафілактычнай дэзынфекцыі» не выконвалася», — расказалі ў ЖКГ Савецкага раёна Мінска.
Хто і для чаго рассыпаў меркаваную атруту, пакуль застаецца загадкай. Відавочцы ўжо напісалі заяву ў міліцыю: там праводзяць разбіральніцтва.
За жорсткае абыходжанне з жывёламі заканадаўствам прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Чытайце таксама:
«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?
У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы
Дзяўчына паказала катоў, якія жывуць ля храма на Гродзеншчыне