БЕЛ Ł РУС

Абнавіліся правілы пропуску ў зоны адчужэння і адсялення

26.03.2025 / 22:16

Nashaniva.com

З 1 красавіка 2025 года набудзе моц абноўленае Палажэнне аб парадку забеспячэння і адмены кантрольна-прапускнога рэжыму ў зоны адчужэння і адсялення. 

Заявы на атрыманне пропускаў змогуць падаваць грамадзяне, юрасобы і ІП альбо іх прадстаўнікі ў пісьмовай форме з дапамогай паштовай сувязі або ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

У заяве трэба прывесці інфармацыю пра лакацыі, аб'екты, тэрміны і мэты ўезду транспартных сродкаў, знаходжання або вывазу маёмасці. Таксама трэба будзе пазначыць марку, мадэль і рэгістрацыйны знак машыны, пазначаныя ў тэхпашпарце.

Акрамя таго, чалавек, які хоча наведаць Чарнобыльскую зону, павінен напісаць у заяве сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, даты свайго нараджэння і тых людзей, якія едуць разам з ім. Калі заяву падае юрасоба ці ІП, тады трэба дадаткова прапісаць пасады тых, каму патрэбны пропуск. Для іншаземцаў яшчэ спатрэбіцца назваць грамадзянства і даныя дакументаў, якія засведчваюць асобу.

Чытайце таксама:

Надзвычайная сітуацыя на ЧАЭС нарэшце ліквідаваная

На Гомельшчыне з'явіцца турыстычны маршрут па Чарнобыльскай зоне

Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Каментары да артыкула