БЕЛ Ł РУС

У аварыі ў Аршанскім раёне загінулі два маладыя хлопцы

26.03.2025 / 22:39

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося на 573 кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст-Мінск-мяжа Расіі», паведамілі ў МУС.

Наступствы ДТЗ. Фота: МУС

Па папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і выехаў паласу сустрэчнага руху.

Так ён сутыкнуўся з грузавіком DAF.

Кіроўца BMW і яго 29-гадовы пасажыр загінулі.

Грузавік пасля аварыі. Фота: МУС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула