БЕЛ Ł РУС

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт

27.03.2025 / 11:6

Nashaniva.com

Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіКа па Брэсцкай вобласці затрымалі 44-гадовага жыхара аднаго з райцэнтраў вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС

Падчас агляду яго гаража былі выяўлены: самаробны 9-мм пісталет-кулямёт, выраблены з дапамогай 3D-друку, два глушыцелі, чатыры самаробныя патроны, бяздымны порах.

Паводле заключэння экспертаў, усё знойдзенае прыдатнае для выкарыстання.

Мужчына патлумачыў, што стварыў зброю і боепрыпасы «з асабістай цікавасці».

Па факце здарэння распачаты крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула