БЕЛ Ł РУС

Прызначаныя новыя кіраўнікі мясцовых органаў

27.03.2025 / 12:16

Nashaniva.com

27 сакавіка адбылося ўзгадненне новых прызначэнняў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, піша БелТА

Фота: БелТА

Ксенія Панцюхова ўзгоднена на пасаду намесніцы старшыні Гомельскага аблвыканкама (кірунак — эканоміка і прамысловасць). Да гэтага часу яна ўзначальвала Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў прызначаны старшынём Магілёўскага гарвыканкама.

Кіраваць Бабруйскім райвыканкамам будзе Міхаіл Крыцкі, генеральны дырэктар РУП «Купалаўскае» — кіраўнічай кампаніі холдынгу.

Аляксей Шарай, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, узгоднены на пасаду старшыні Крычаўскага райвыканкама.

Першы намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Багель, узгоднены старшынём Круглянскага райвыканкама.

Дырэктар філіяла «Аўтобусны парк №6» «Гомельаблаўтатранса» Сяргей Янковіч прызначаны кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля. Яго папярэднік, Аляксей Васючанка, узгоднены на пасаду кіраўніка спраў Гомельскага аблвыканкама.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Рубанаў атрымаў павышэнне — цяпер ён глава адміністрацыі раёна.

Кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска стаў Арцём Шэгідэвіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Дзмітрый Сямёнаў прызначаны генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Дзяніс Юрчанка — генеральным дырэктарам РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская шкляная кампанія».

Мікалай Казакоў — рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула