У «Цэнтральным» прадавалі кіндары за 1 рубель. Вось у чым прычына
Без зніжкі шакаладнае яйка каштавала 5 рублёў 10 капеек.
Фота: скрын з тыктока
Пра танныя кіндары ў краме «Цэнтральны» ў Мінску ў сваім тыктоку расказала беларуска. Яна здзіўленая такой цане і прагназуе, што іх размятуць.
Аказалася, што тэрмін прыдатнасці яек — 29 сакавіка. Таму іх і распрадавалі як мага хутчэй.
Кіндэр-сюрпрызы, якія прадаюцца ў Беларусі, зроблены ў Расіі.
Праз санкцыі супраць Беларусі і Расіі ў 2022 годзе многія заходнія кампаніі сышлі з рынку або абмежавалі пастаўкі. Аднак Ferrero, якая вырабляе шакаладныя яйкі, працягвае працу ў Расіі, таму прадукцыя з тых заводаў пастаўляецца і ў Беларусь.
Чытайце таксама:
Памёр стваральнік «Кіндэр-сюрпрыза»
У карпарацыі Stadler расказалі, якая сітуацыя з яе заводам у Беларусі
Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію