БЕЛ Ł РУС

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў. Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага

27.03.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У жніўні мінулага года ў горадзе Кастанай (Казахстан) затрымалі ўдзельніка банды Марозава Віктара Рэцкага. У бандзе ён быў з 1992 года, выконваў ролю штатнага кілера, паведамляе МУС. Цяпер яго экстрадавалі ў Беларусь. 

Паводле МУС, Рэцкі здзейсніў шэраг забойстваў і іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У студзені 2005 года ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны, а затым міжнародны вышук па лініі Інтэрпола.

Вядома, што Рэцкі хаваўся ад пераследу па падробленых дакументах на тэрыторыі Расіі і Казахстана. Прэс-служба МУС паказала яго падроблены пашпарт на імя Сашы Белага (з такім імем быў галоўны герой знакамітага крымінальнага серыяла пра 90-я «Брыгада»). 

Цяпер мужчына экстрадаваны ў Беларусь для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула