БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Літвы: Мы не трацім надзеі знайсці амерыканскіх вайскоўцаў

27.03.2025 / 14:55

Nashaniva.com

«Да самага апошняга моманту мы не страцім надзеі знайсці зніклых вайскоўцаў. Бо Літва, як і ЗША, сваіх не пакідае. А вайскоўцы ЗША — гэта і нашы вайскоўцы», — напісала ў сваім фэйсбуку Давіле Шакалене.

Тэхніка, якая расчышчае падыходы да месца, дзе затанула вайсковая машына. Фота з фэйсбука Давіле Шакалене.

«Разам з амбасадаркай Карай С. МакДоналд сустрэліся з супольнасцю амерыканскіх вайскоўцаў у Літве. Я дала гарантыю, што будзем шукаць зніклых іх таварышаў, не шкадуючы часу і сіл. Падтрымліваць адно аднаго цяпер — як ніколі важна. Думкамі ці малітвай — заставайцеся побач з сем’ямі вайскоўцаў», — напісала міністр абароны.

Нагадаем, вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала падчас вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы вечарам 25 сакавіка. Учора машына была знойдзена на дне балота, але адкрыць люк пакуль не ўдаецца. Ці жывыя вайскоўцы — невядома.

Чытайце таксама:

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі

Каментары да артыкула