БЕЛ Ł РУС

У Расіі ў бізнэсмена Неўзліна адабралі вытворчасць абсталявання для нафтаздабычы

27.03.2025 / 21:1

Nashaniva.com

Справу разглядаў Арбітражны суд Калінінградскай вобласці, піша «Коммерсант».

Леанід Неўзлін. Фота: Navalny.com

Па выніках суда ў Леаніда Неўзліна адабралі 100% доляў стратэгічнай групы нафтасервісных кампаній «Борец». Фірма займалася вытворчасцю абсталявання для нафтаздабычы.

У Расіі алігарх Неўзлін прызнаны «замежным агентам».

У снежні 2024 года ў інтэрв'ю ТОК рэжысёр Мікалай Халезін заявіў, што расійскі Неўзлін фінансуе «Хартыю'97» яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, а таксама дае грошы «на ўсе медыя, якія паліваюць Святлану Ціханоўскую».

Галоўная рэдактарка «Хартыі'97» такую заяву адмовіла і сказала, што інтэрв'ю Халезіна «занадта хлуслівае». Яна дадала, што «Неўзлін — яе сябар, які шмат зрабіў для развіцця дэмакратыі ў многіх краінах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула