БЕЛ Ł РУС

З 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

27.03.2025 / 21:9

Nashaniva.com

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка 2025 года.

У адпаведнасці з гэтай інфармацыяй, у Беларусі з 1 красавіка павінна вырасці цана некалькіх дзясяткаў марак: 31 — вырабленай тытунёвай фабрыкай «Нёман», 35 — вырабленых ТАА «Тытунь-Інвест», 26 — вырабленых ТАА «Інтэр табака», 30 — вырабленых ТАА «Сентоні ПРО», 35 — вырабленых ЗТАА «Алідзі-Вест», 11 — увозімых дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль», 5 — увозімых ТАА «Сентоні ПРО».

Праўда, многія з гэтых марак дублююцца, паколькі адны і тыя ж маркі вырабляюцца альбо ўвозяцца рознымі кампаніямі. Гэта значыць, для канчатковага спажыўца па факце падаражэе значна меншая колькасць марак, чым пазначана вышэй.

Цэны вырастуць у дыяпазоне ад 5 да 30 капеек.

Акрамя таго, з апублікаванай інфармацыі вынікае, што тытунёвая фабрыка «Нёман» пачне вырабляць новыя для айчыннага рынку маркі цыгарэт: «NZ Charm Рэд кампакт» і «NZ Charm Браўн кампакт» (абедзве цаной 4,90 рубля). А ЗТАА «Алідзі-Вест» пачнае выпускаць Kent Crystal Purple (коштам 6,60 рубля).

Чытайце таксама:

МАРГ наехаў на «Табакеркі» Алексіна

У беларускага дальнабойшчыка ў Польшчы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў цыгарэт

У Літве цыгарэтных кантрабандыстаў затрымлівалі з пагоняй і стралянінай

У Польшчы метэазонд з цыгарэтамі з Беларусі прабіў дах дома

Каментары да артыкула