БЕЛ Ł РУС

Прапаганда заявіла, што сілавікі «ідэнтыфікавалі» 260 удзельнікаў акцый на Дзень Волі ў замежжы

27.03.2025 / 23:21

Nashaniva.com

З іх 98 чалавек сілавікі раней нідзе не заўважалі, паведаміў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

Святкаванне Дня Волі ў Вільні. Фота: «Радыё Свабода»

260 удзельнікаў распазналі на акцыях у Беластоку, Познані, Варшаве, Уроцлаве, Вільні, Берліне, Філадэльфіі, Чыкага, Альберце і Маямі.

Прапагандысты сцвярджаюць, што дадзеныя аб гэтых людзях накіраваныя для «прыняцця рашэнняў па крымінальных справах».

21 сакавіка Следчы камітэт пагражаў людзям, якія збіраліся ўдзельнічаць у святкаванні Дня Воля ў замежжы. Тады ведамства нагадвала пра вобшукі дамоў і арышты маёмасці ўдзельнікаў акцый, скіраваных супраць прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня.

Чытайце таксама:

Як беларусы па ўсім свеце адзначылі Дзень Волі ФОТЫ

У Вільні на Дзень Волі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць

Каментары да артыкула