БЕЛ Ł РУС

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту

27.03.2025 / 23:33

Nashaniva.com

Серабрысты мэйн-кун Пагслі з амерыканскага штата Мінесота трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса дзякуючы свайму пухнатаму і доўгаму хвасту. Аказалася, што хвост Пагслі — даўжэйшы, чым у папярэдняга рэкардсмена.

Фота: Кніга рэкордаў Гінэса

Пагслі Аддамс — мілы шэры свойскі кот пароды мэйн-кун, які ўжо два гады жыве ў сям'і Кэмеранаў у Маундэ, штат Мінесота. Але ў гэтага ката ёсць адна адметнасць — неверагодна доўгі хвост, які, дарэчы, перашкаджае яму гуляць.

Гаспадары ката — фанаты персанажаў культавага мультфільма, таму Пагслі атрымаў імя ў гонар аднаго з сям'і Аддамс.

«Калі я ўпершыню адвезла яго да ветэрынара, той увайшоў у офіс і сказаў: «Гэта вельмі доўгі хвост!» Я тады паглядзела на свайго ката неяк інакш і падумала — гэта сапраўды так?» — расказала Аманда Кэмеран.

Фота: Кніга рэкордаў Гінэса

Пасля да пытання незвычайнай даўжыні кацінага хваста вярталіся яшчэ неаднаразова, і аднойчы сям'я вырашыла даведацца, які рэкорд зафіксаваны ў Кнізе Гінэса. Аказалася, што ў Пагслі хвост даўжэйшы за той паказчык.

Ветэрынары старанна памералі хвост Пагслі па ўсіх правілах і вызначылі, што ён мае цэлыя 18,5 дзюймаў (46,99 сантыметра), што робіць яго ганаровым уладальнікам самага доўгага хваста жывога ката.

Фота: Кніга рэкордаў Гінэса

Каты пароды мэйн-кун — найбуйнейшыя з усіх. У іх шмат густой поўсці, і звычайна ім патрабуецца 4-5 гадоў, каб дасягнуць свайго поўнага памеру. Пагслі яшчэ малады, таму можа падрасці разам з хвастом.

Чытайце таксама:

Дзяўчына паказала катоў, якія жывуць ля храма на Гродзеншчыне

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне

Каментары да артыкула