БЕЛ Ł РУС

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек

28.03.2025 / 11:40

Nashaniva.com

Кожны год краіна губляе па буйным раённым цэнтры. І гэта без уліку таго, хто з'ехаў у эміграцыю.

Мінск, ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

Па стане на 1 студзеня 2025 года ў Беларусі жылі 9 109 280 чалавек. Паводле падлікаў Белстата, за год насельніцтва скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек.

Падобная тэндэнцыя працягваецца і апошнія гады.

Змяшчэнне колькасці насельніцтва Беларусі

Насельніцтва па абласцях і Мінску па стане на 1 студзеня 2025 года

Афіцыйная статыстыка працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва яшчэ меншая.

Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула