БЕЛ Ł РУС

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі

28.03.2025 / 10:4

Nashaniva.com

Адзін з самых вялікіх хабараў у 2024 годзе ў Беларусі быў хабар 370 тысяч даляраў першаму намесніку начальніка Беларускай чыгункі Пятру Дулубу. Пра гэта ў інтэрв'ю sb.by распавёў начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка.

Пётр Дулуб. Фота: sb.by

Пра затрыманне Пятра Дулуба стала вядома ў чэрвені мінулага года.

Хабары Дулуб браў цягам некалькіх гадоў, паведаміла тады МУС. У схованках кватэры і загараднага дома топ-менеджара чыгункі знайшлі больш за 3 мільёны даляраў. Дзяржаўныя медыя падкрэслівалі, што ён браў рэкордныя для нашай краіны хабары, але жыў сціпла. 

«Хабары браў гадамі і іх наогул не траціў. Ёсць загарадны дом, але ў асноўным жыў у просценькай кватэры, дзе вывальваюцца разеткі, ездзіў на недарагой патрыманай машыне і вёў аскетычны лад жыцця на ўзроўні ніжэйшым за сярэдні», — казалі ў сюжэце АНТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула