БЕЛ Ł РУС

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку

28.03.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Магутны землятрус з эпіцэнтрам у М’янме скалануў Паўднёва-Усходнюю Азію днём па мясцовым часе.

Асабліва моцна падземныя штуршкі адчулі жыхары сталіцы Тайланда — Бангкока. Паводле даных Геафізічнага даследчага цэнтра ў Патсдаме, магнітуда склала 7,4 бала, піша Bild.

У горадзе падчас землятрусу панавала паніка — людзі выбягалі на вуліцы. У дзелавым раёне Сілом у цэнтры Бангкока тысячы чалавек паспелі пакінуць будынкі.

«Людзі ў паніцы выбягалі з офісаў, крычалі, што ім трэба на вуліцу», — паведамляюць мясцовыя СМІ.

На месца адразу прыбылі ратавальнікі, якія заклікалі жыхароў заставацца пад адкрытым небам. З бальніц эвакуявалі пацыентаў, іх размясцілі проста на вуліцах, удалечыні ад будынкаў. Сур’ёзных разбурэнняў і пацярпелых пакуль не зафіксавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула