БЕЛ Ł РУС

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку

28.03.2025 / 11:33

Nashaniva.com

З вайсковай дэлегацыяй Беларусі пасля землятрусу, які адбыўся ў М’янме, усё ў парадку, паведаміла «Спутніку» афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.

Фота: Мінабароны

«З вайсковай дэлегацыяй, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Саюз М’янма на чале з міністрам абароны Беларусі, усё ў парадку», — паведаміла яна.

Моцны землятрус магнітудай 7,7 адбыўся раніцай у М’янме. Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх краінах — Бангладэш, Індыі, Кітаі, Тайландзе і Лаосе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у М’янме зафіксаваныя разбурэнні — пашкоджаны дамы, аб’екты інфраструктуры, дарогі і масты. Разбурэнні зафіксаваныя і ў Тайландзе.

Чытайце таксама:

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Каментары да артыкула