БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі абвінаваціла УСУ ва ўдары па газавымяральнай станцыі «Суджа» з дапамогай HIMARS

28.03.2025 / 12:54

Nashaniva.com

Удар нібыта быў нанесены раніцай 28 сакавіка. У выніку атакі «адбылося моцнае загаранне, і энергетычны аб’ект фактычна знішчаны», сцвярджае расійскае ведамства.

Скрыншот відэа Мінабароны Расіі

Акрамя таго, УСУ атакавалі дронамі інфраструктуру Саратаўскага нафтаперапрацоўчага завода, а таксама аб’ект «Белгорадэнерга» ў Белгародскай вобласці, паведамляе Міністэрства абароны Расіі.

«Такім чынам, усе публічна заяўленыя абавязацельствы кіеўскага рэжыму аб нібыта спыненні наўмысных атак па расійскай грамадзянскай энергетычнай інфраструктуры з’яўляюцца чарговай хітрасцю Зяленскага з мэтай не дапусціць абвалу фронту УСУ і аднавіць свой ваенны патэнцыял з дапамогай еўрапейскіх «саюзнікаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.

21 сакавіка Мінабароны Расіі ўжо абвінавачвала УСУ ў падрыве газавымяральнай станцыі «Суджа» падчас адступлення з Курскай вобласці. Гэта расійскае ведамства назвала «дыскрэдытацыяй мірных ініцыятыў прэзідэнта ЗША». У Генштабе УСУ гэтыя абвінавачанні адмаўлялі.

Сёння Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявіла, што Расія сама нанесла ўдар па станцыі ў Суджы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула