БЕЛ Ł РУС

«Невінаваты». Вярхоўны суд скасаваў прысуд Алвесу за згвалтаванне

28.03.2025 / 15:5

Nashaniva.com

У пятніцу Вярхоўны суд іспанскага рэгіёна Каталонія скасаваў прысуд бразільскаму футбалісту Дані Алвесу па справе аб згвалтаванні, заявіўшы, што справа супраць яго мае непаслядоўнасці і супярэчнасці, піша Reuters.com

Фота: Jam media / Getty Images

41-гадовы абаронца быў асуджаны летась за згвалтаванне жанчыны ў прыбіральні начнога клуба ў Барселоне ў 2022 годзе і прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі.

«Дані Алвес вельмі шчаслівы. Ён невінаваты — гэта даказана. Правасуддзе выказалася», — заявіла RAC1 адвакатка былога гульца «Барселоны», ПСЖ і «Ювентуса» Інэс Гвардзіёла.

У сваім рашэнні па апеляцыі Вярхоўны суд Каталоніі адзначыў, што сведчанні пацярпелай «не выклікаюць даверу ў частцы фактаў, якія можна было б аб’ектыўна праверыць праз відэа», і «выразна ўказаў, што тое, што яна расказвала, не адпавядае рэчаіснасці».

«Недахопы ў доказах прыводзяць да высновы, што патрабаваны стандарт, які выплывае з прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці, не быў выкананы», — гаворыцца ў рашэнні суда, дзе таксама адзначаюцца «шэраг прабелаў, недакладнасцяў, несупадзенняў і супярэчнасцяў адносна фактаў, прававой ацэнкі і яе наступстваў».

Рашэнне яшчэ можа быць абскарджана ў Вярхоўным судзе Іспаніі.

У лютым 2024 года суд прызначыў Дані Алвесу чатыры з паловай гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў згвалтаванні жанчыны ў прыбіральні начнога клуба ў Барселоне ў 2022 годзе. Алвес утрымліваўся пад вартай з моманту арышту ў студзені 2023 года. У сакавіку 2024-га, праз месяц пасля вынясення прысуду, суд адпусціў яго пад заклад у адзін мільён еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула