БЕЛ Ł РУС

Беларускіх танкістаў адправілі трэніравацца ў Расію

28.03.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Пра тое, што вайскоўцы аднаго з танкавых падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі адпраўляюцца на навучанне ў Расію, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны. На базе расійскага 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі танкісты пройдуць сумесную падрыхтоўку, падчас якой правядуць этап зладжвання ў складзе падраздзялення.

Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл генерал-маёр Уладзіміра Белага, гэта мерапрыемства планавае і прадугледжана планам двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі. Ён расцэньвае яго як «магчымасць пераняць перадавы вопыт у баявой падрыхтоўцы». 

Чытайце таксама:

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку

У Мінабароны Польшчы не выключылі мініравання мяжы з Беларуссю 

Хрэнін і Вальфовіч сустрэліся з міністрам абароны Ірана

Каментары да артыкула