БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе

29.03.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск паведаміў, што яго кампанія xAI, якая займаецца распрацоўкай тэхналогій у сферы штучнага інтэлекту, набыла яго сацсетку X за 33 мільярды даляраў, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Паводле слоў Маска, пасля здзелкі вартасць xAI складзе 80 мільярдаў даляраў. «Будучыня xAI і X непарыўна звязаная», — напісаў Маск.

Прадстаўнікі X і xAI адмовіліся каментаваць здзелку, паведамляе Reuters. Агенцтва адзначае, што дэталі куплі пакуль застаюцца незразумелымі. У прыватнасці, невядомы механізм выплат інвестарам і статус кіраўніцтва X у новай структуры.

Паводле даных Bloomberg, аб’яднаная структура атрымала назву XAI Holdings. Яе сумарная ацэнка перавышае 100 мільярдаў даляраў без уліку запазычанасцяў. У здзелцы ў якасці фінансавага кансультанта ўдзельнічаў кангламерат Morgan Stanley.

Адзін з інвестараў xAI паведаміў Reuters, што Маск не кансультаваўся з інвестарамі перад абвяшчэннем здзелкі. Мільярдэр толькі адзначыў, што кампаніі ўжо цесна супрацоўнічалі, а інтэграцыя паскорыць развіццё сістэмы штучнага інтэлекту Grok, распрацаванай xAI.

У кастрычніку 2022 года Маск набыў платформу мікраблогаў Twitter за 44 мільярды даляраў. Каментуючы куплю, бізнесмен заявіў, што мае намер перабудаваць стратную кампанію. Пазней Маск абвясціў пра стварэнне супердадатку X. У красавіку 2023 года Twitter быў паглынуты кампаніяй X Corp., і сацсетка афіцыйна змяніла назву на X.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула