БЕЛ Ł РУС

Экс-першая ракетка Расіі будзе гуляць за Аўстралію

29.03.2025 / 15:26

Nashaniva.com

Экс-першая, а сёння другая ракетка Расіі, тэнісістка Дар’я Касаткіна, абвясціла пра змену спартыўнага грамадзянства — зараз яна будзе прадстаўляць Аўстралію.

Дар'я Касаткіна

Паводле яе слоў, улады Аўстраліі зацвердзілі яе заяўку на атрыманне пастаяннага дазволу на жыхарства. Жыць Касаткіна плануе ў Мельбурне.

«З гонарам абвяшчаю, што з гэтага моманту буду прадстаўляць сваю новую радзіму, Аўстралію, у маёй прафесійнай тэніснай кар’еры», — напісала яна ў Instagram.

Касаткіна таксама адзначыла, што «заўсёды будзе з павагай і глыбокай удзячнасцю ставіцца да сваіх каранёў», але цяпер рада пачаць новы этап у жыцці і кар’еры пад аўстралійскім сцягам.

Дар’і Касаткінай 27 гадоў. Яна займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Доўгі час яна была першай ракеткай Расіі, але нядаўна саступіла гэты тытул 17-гадовай Міры Андрэевай.

Дар'я неаднаразова выказвалася супраць вайны Расіі ва Украіне і выказвала падтрымку ўкраінскім тэнісісткам.

У прыватнасці, Касаткіна казала, што ва ўкраінскіх спартовак ёсць шмат падстаў, каб не падаваць руку расіянкам на турнірах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула